Спорт
Сяргей Нятрэба

Мілінкевіч не сьпявае, затое слухае

“Першы ўдалы піяр-ход Аляксандра Мілінкевіча”, — так адрэагавала інтэрнэт-грамадзкасьць на тое, што адзіны кандыдат узяўся пракамэнтаваць чарговы тур галасаваньня на музычным інтэрнэт-партале “Тузін гітоў”.

Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў неаднаразова казаў пра сваю любоў да беларускай музыкі, таму з радасьцю пагадзіўся заняць месца экспэрта, на якім за двухгадовую гісторыю гіт-параду пасьпелі “пасядзець” і вядомыя музыкі (Вольскі, Памідораў, Кульлін-ковіч), і прадусары (Хрусталёў, Супрановіч), і вядучыя (Круглякоў, Старповіч). Але палітыкаў дагэтуль не было, таму ўвага да гэтага туру, у якім бяруць удзел групы “Сьцяна”, “Айша”, Tav. Mauzer, “Палац” ды іншыя, заўважна падвысілася. Камэнтар Мілінкевіча павінен зьявіцца на “Тузіне” 4 лістапада.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)