Мілінкевіч: «Абяцалі сацыяльную дзяржаву, а цяпер кінулі людзей сам-насам зь бядою»

Былы кандыдат у прэзыдэнты — пра тое, што сёння расчароўвае людзей.

— Самае кепскае, што робіць улада, — яна гаворыць няпраўду. Казаць, што каранавірус — чарговы грып, — гэта або неадэкватнасьць, або хлусьня. Калі Лукашэнка баіцца, што будзе паніка, то паніка ўзьнікае ня з гэтай прычыны,  — распавёў ў інтэрв’ю Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч.

Ён мяркуе, што паніка або сацыяльныя выбухі наступаюць не тады, калі кепска, а тады, калі чалавек чакае лепшага, бо яму так абяцалі, а гэтага лепшага няма.

— І тое, што ўлада дагэтуль не сказала, якія будуць гарантыі ад ураду, ці будуць выплаты людзям, якія не працуюць не з сваёй віны, ці будзе дапамога па беспрацоўі, моцна напружвае і расчароўвае людзей. Бо абяцалі сацыяльную дзяржаву, а цяпер кінулі людзей сам-насам зь бядою: «Вы там самі вырашайце». Гэта выклікае ў людзей вялікі непакой.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)