Міліцыю і спецслужбы заклікалі не выконваць злачынных загадаў падчас акцыі протэсту 20 снежня

З такім заклікам да супрацоўнікаў міліцыі, войска і спецыяльных службаў Беларусі звярнуўся аргкамiтэт кампанii «Абаронiм незалежнасць».

Падпалкоўнiк мiлiцыi, старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і iншыя прадстаўнiкi аргамiтэту заклiкалi сiлавiкоў не запляміць свае службовы гонар ды грамадзянскую годнасць ілжэсведчаннем, фальсіфікацыямі і іншымі рэпрэсіўнымі, злачыннымі дзеяннямі.

Аргкамiтэт у звароце нагадвае, што на 20 снежня, у дзень чарговых перамоваў Пуціна і Лукашэнкі, у 18.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску прызначана новая мірная акцыя пратэсту.

– Памятайце: праўда пра выкананне злачынных загадаў рана ці позна ўсё роўна стане вядомая, а вінаватыя супрацоўнікі панясуць адказнасць – адзначаецца ў звароце.

Омоновцы задержали Павла Северинца

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(37)