Лица

Міліцыянеры з Гродна патрапілі ў шоў Івана Урганта (вiдэа)

Супрацоўнікаў гарадзенскага УУС, якія дзве гадзіны трымалі падаючы ліхтар на Савецкай у час Фестывалю нацыянальных культур, згадалі ў шоў «Вечерний Ургант» на расійскім Першым канале.

Нагадаем, прэс-служба УУС 14 чэрвеня расказала пра тое, як у час фестывалю адзін з ліхтароў на вуліцы Савецкай пачаў хістацца. Два міліцыянты прытрымлівалі яго каля дзвюх гадзін, пакуль не пад’ехалі камунальнікі, якія бяспечна дэмантавалі слуп. Дробная навіна стала надзвычай папулярнай і разышлася ў інтэрнэце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)