Міліцыянеры прыкінуліся кліентамі і запрасілі хлопца «правесці інтэрнэт». А калі прыйшоў — затрымалі
Незвычайную гісторыю свайго затрымання расказаў менеджар па продажах магілёўскага інтэрнэт-аператара «Транстэлекам» Дзмітрый Гутараў.
— Мяне заснялі «ціхары» на магілёўскіх акцыях 30 жніўня і 6 верасня. Міліцыя нібыта шукала мяне, але павестку я не атрымліваў. Яны прыйшлі па месцы прапіскі, але там не жыву.
І вось 21 верасня паступае званок майму непасрэднаму начальніку ад нібыта кліентаў, якія хацелі б, каб я правёў ім наш інтэрнэт, маўляў, персанальна мяне рэкамендавалі. Мне далі адрас, я туды прыехаў, але з машыны выйшлі тры чалавекі ў штацкім і затрымалі мяне, — расказаў Гутараў.
Пасля затрымання хлопца завезлі ў РАУС.
— Сказалі, што калі не прызнаю віну, то пасадзяць у ізалятар, — тлумачыць ён.
Пасля 9 гадзін знаходжання ў міліцыі хлопец выйшаў з пратаколам па артыкуле 23.34.
7 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова прысудзіла Дзмітрыю Гутараву штраф 540 рублёў.
***
Праект 23-34 збірае гісторыі беларусаў, якія былі пакараныя па гэтым «народным» артыкуле. На гэты момант свае ўспаміны пакінулі ўжо амаль 2000 чалавек. Каардынатары прапануюць дапамогу пацярпелым.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное