Скандалы
«Наша Нiва», фота УУС на транспарце

Міліцыя шукае графіцістаў, якія дзёрзка размалявалі электрычку ў Мінску (фота)

На станцыі Інстытут культуры невядомыя ўначы 8 мая невядомыя размалявалі 2 вагоны электрацягніка.

Як расказаў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, працэс размалёўкі адбываўся ў прамежку з 23.00 7 мая да 2.00 8 мая.

Сума шкоды і вінаватыя ўстанаўліваюцца. Праводзіцца праверка.

Транспартная міліцыя просіць грамадзян, якія маюць нейкія звесткі на гэты конт, патэлефанаваць на 102.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)