Міліцыя працягвае рабіць памылкі (фотафакт)
Пасля памылак у рускай мове, беларуская міліцыя пачала рабіць памылкі ў роднай.
Адзначыўся Фрунзенскі аддзел дэпартамента аховы Мінска, які з памылкай аформіў шыльду на ўваходзе ва ўстанову, паведамляе «Наша Нiва». Памылка дапушчана ў слове «міністэрства», якое па версіі фрунзенскай гучыць як «міністерства».
А ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» дэманструецца памылка міліцыі ў іншым слове. Замест слова «дэпартамент» на шыльдзе сярод беларускіх словаў па-руску напісана «департамент».
Нагадаем, у чэрвені на адной з вулічных акцый фотарэпарцёры зафіксавалі надпіс на майцы спецназаўца, зроблены з памылкай — «Милицыя».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное