Общество
Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Міліцыя і Міністэрства юстыцыі адказалі пра закон аб бел-чырвона-белым сьцягу

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім 5 кастрычніка атрымала адказы зь міністэрстваў унутраных справаў і юстыцыі наконт прапановы прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Пра гэта Анісім паведаміла журналісту Свабоды.

Спойлер: у адказах няма стаўленьня міністэрстваў да законапраекту і бел-чырвона-белага сьцягу.

Звароты ў міністэрствы культуры, унутраных справаў і юстыцыі Анісім накіроўвала сумесна з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай і сустаршынёй БХД Вольгай Кавальковай. Адказу зь Міністэрства культуры на момант публікацыі няма. Усе міністэрствы мусілі адказаць да 3 кастрычніка.

Абедзьве дэпутаткі выказвалі думку, што трэба дазволіць вольнае выкарыстаньне гістарычнага сьцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкодаў у выкарыстаньні.

Пазыцыя МУС: «у прадстаўленым праекце закону няма нарматыўных праўных загадаў і даручэньняў», якія датычацца ведамства.

Пазыцыя Міністэрства юстыцыі: Законапраект неабходна ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў, у прыватнасьці зь Міністэрствам культуры.

На просьбу Свабоды пракамэнтаваць лісты з двух міністэрстваў дэпутатка Анісім адказала, што яна спачатку хацела пабачыць пазыцыю Міністэрства культуры. Аднак адказу з гэтага ведамства ў яе пакуль няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)