«Мілая Шурачка! Я не атрымліваю тваіх лістоў…»
27 чэрвеня 1930 года па сфабрыкаванай ГПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі» ў Мінску быў арыштаваны Аркадзь Смоліч. Прапануем вытрымкі з яго лістоў, напісаных у мінскім следчым ізалятары, якія публікуюцца ўпершыню.
Алеся і Аркадзь Смолічы. Мінск, 1920 год. З фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск)
Вясной і летам 1930 года прайшла хваля арыштаў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле звестак Уладзіміра Міхнюка, было арыштавана 108 чалавек.
Справа «СВБ» павінна была стаць узорнай па пакаранні «нацыянал-дэмакратаў» у БССР. Рыхтаваўся адкрыты суд накталт таго, які быў праведзены ў 1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Украіны».
Аднак далёка не ва ўсіх выпадках следчым удалося атрымаць патрэбныя ім паказанні. Частка арыштаваных адмовілася прызнаваць якую б тое ні было віну. Яшчэ адна частка сведчыла, але ў сведчаннях былі прызнанні настолькі нязначных «палітычных памылак», што на крымінальны пераслед яны не цягнулі.
27 лістапада зрабіў спробу самагубства Янка Купала, якога дапытвалі ў ГПУ па справе «СВБ». Нарэшце, 4 лютага 1931 года скончыў жыццё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, якога не арыштавалі, але выклікалі на допыты па той самай справе.
У гэтых умовах ад паказальнага судовага працэсу ГПУ адмовілася. У сакавіку і красавіку 1931 года судовая калегія ОГПУ СССР вынесла прысуды 90 фігурантам справы «Саюза вызвалення Беларусі». 13 чалавек былі асуджаны на розныя тэрміны ў лагерах, Смоліч разам з большасцю астатніх атрымаў 5 гадоў высылкі. Праз некалькі тыдняў асуджаныя былі этапаваныя праз Маскву ў месцы высылкі. Сярод іх быў і Аркадзь Смоліч, актыўны дзеяч БСГ, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, народны сакратар асветы ў першым урадзе БНР.
Сям’я Аркадзя Смоліча захавала яго ўнікальныя лісты з турмаў і высылкі 1930-х гадоў.
Працяг артыкулу чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное