Міла Куніс ці Мішэль Уільямс? (галасаванне)

Дзве вядзьмаркі з краіны Оз — у спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Народжаная ў яўрэйскай сям’і ў Кіеве Міла Куніс лічыцца адной з самых вядомых актрыс ЗША. Цікава, што кар’ера прыгажуні пачалася ў 1994 годзе са з’яўлення ў рэкламе лялек Барбі. Сёння з Барбі Мілу ніхто не асацыюе, на яе рахунку сур’ёзныя ролі ў фільмах «У пралёце», «Чорны лебедзь» і «Оз: Вялікі і жудасны», за якія яна атрымала шэраг прэстыжных узнагарод. З 2010 года Міла рэгулярная трапляе ў рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету.

Супрацьстаіць Куніс яе даўняя сяброўка, а таксама калега па здымачнай пляцоўцы ў фільме пра вядзьмарак Мішэль Уільямс. Актрыса з нарвежскімі каранямі вядомая таксама як кінематаграфічная Мэрылін Манро ў фільме «7 дзён і начэй з Мэрылін», за які атрымала «Залаты глобус». А на здымках у карціне «Гарбатая гара» Мішэль пазнаёмілася з акцёрам Хітам Леджэрам, ад якога ў выніку нарадзіла дачку.

У стужцы «Оз: Вялікі і жудасны», натуральна, перамагла добрая вядзьмарка. А каго чакае поспех падчас галасавання на www.gazetaby.com?

Міла Куніс

Мішэль Уільямс

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 356 наведвальнікаў. Перамагла Міла Куніс — 58,4%:41,6%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Айшварыя Рай — Эмбер Хёрд

Клаўдыа Шыфер — Наомі Кэмпбэл

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)