Міколу Дземідзенку арыштавалі на 12 сутак

Намесьнік старшыні Маладога Фронту, зарэгістраванага ў Чэхіі, атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта паведаміла Міколава жонка Алеся Раманюк-Дземідзенка.

Судовае паседжаньне адбылося ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы. Моладзевага актывіста абвінавацілі паводле артыкула 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях — супраціў работнікам міліцыі.

Міколу Дземідзенку прэвэнтыўна затрымалі каля 11-й гадзіны 29 жніўня, калі ён ішоў на прэсавую канфэрэнцыю Зьмітра Дашкевіча ў офіс партыі БНФ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)