Алег Грузьдзіловіч, ”Радыё Свабода”
Міколу Астрэйку адпусьцілі дадому

Са Шклоўскай калёніі вызвалены лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалай Астрэйка. Яму зьмянілі рэжым адбыцьця пакараньня на папраўчыя працы. Зараз Мікола знаходзіцца дома. Днямі ён упершыню пабачыў сваю дачку Лізу, якая нарадзілася, калі Мікола быў у турме.

Сёньня раніцай Мікола пайшоў у міліцыю, якая мусіць вызначыць, дзе ён будзе працаваць. Астрэйка быў арыштаваны у лютым гэтага года і атрымаў 2 гады турмы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ адзін сябар “Партнэрства” Цімафей Дранчук, які быў засуджаны да году турмы, застаецца за кратамі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)