Общество
Кірыл Іваноў

Мікола Статкевіч усклаў кветкі да мемарыяла Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве

22 студзеня споўнілася два гады, як загінуў беларус, які прымаў актыўны ўдзел у Рэвалюцыі Годнасці.

«Быў у Кіеве. Наведаў месца гібелі Міхася Жызнеўскага ў гадавіну яго смерці. Дагэтуль перад вачыма стаіць убачанае тады па тэлевізары — маладыя хлопцы з фанернымі шчытамі гінуць пад кулямі, бо фанера не ратуе ад куль. Слава Героям!» — напісаў Мікола Статкевіч на сваёй старонцы ў facebook.

22 студзеня — другая гадавіна з дня трагічнай гібелі беларуса Міхася Жызнеўскага, які быў актыўным удзельнікам украінскай рэвалюцыі Годнасці.

Жызнеўскі стаў другой ахвярай расстрэлу Майдана. У той самы дзень загінуў армянін Сяргей Нігаян.

Міхаіл Жызнеўскі пахаваны пад Гомелем, пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)