Мікола Статкевіч кантактуе толькі з ахоўнікамі ды адзіным сукамернікам

Палітвязень мае права толькі на адну перадачу на год і два спатканні з жонкаю, распавяла Марына Адамовіч.

Сення Мікалай Статкевіч, апошні зняволены кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года, мае Дзень нараджэння. Ягоная жонка Марына Адамовіч, аднак, не мае дазволу з ім спаткацца. Адміністрацыя магілеўскай турмы № 4 дала спаткацца палітвязню толькі з адвакатам.

Жонка палітзняволенага цешыцца нават з таго, што хтосьці з волі пабачыць ейнага мужа: «Турэмны рэжым стасункі абмяжоўвае максімальна: прынамсі, за мінулы год гэта было адно кароткае спатканне праз краты і шкло. Селета я маю права на два спатканні ды, уласна кажучы, іх ужо выкарыстала».

Спадарыня Адамовіч выкарыстала таксама мажлівасць паслаць мужу перадачу, якая дазваляецца толькі раз на год.

Мікола Статкевіч, падкрэсліла ягоная жонка, па-ранейшаму застаецца ў корпусе следчага ізалятару, дзе адсутнічае ўсялякая камунікацыя: «Увогуле, у турме камунікацыя мінімальная. Таму адзіныя, каго ен (Мікола Статкевіч. – belsat.eu) можа бачыць і з кім можа кантактаваць, – гэта ахоўнікі ды ягоны адзіны на сенняшні дзень сусед у камеры».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)