Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Ніва»

Мікалая Лазавіка не пусцілі ў Малдову

Пра гэта паведаміў сам сакратар ЦВК у эфіры аналітычнай праграма «Панарама тыдня» на БТ.

Лазавік мусіў узяць удзел у міжнародным семінары ў Кішынёве па выбарчаму праву. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўлялася Рада Еўропы. Менавіта яны настаялі на адсутнасці Лазавіка ў спісе.

Мікалай Лазавік уваходзіць у спіс неўзных на тэрыторыю краін Еўрасаюза.

«Але ж Малдова — гэта не ЕС, — абураўся ў эфіры Лазавік. — Мне сказалі, што адмова звязаная з Плошчай, але якое я маю да яе дачыненне? Плошча была арганізаваныя еўрапейскімі краінамі».

Мікалай Лазавік разам з сваёй начальніцай Лідзіяй Ярмошынай быў уключаны Еўрасаюзам ў спіс неўязных за фальсіфікацыі вынікаў выбараў.