Профсоюзы
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Мікалай Зімін праходзіць сьведкам па «справе незалежных прафсаюзаў»

Лідэр Беларускіх незалежных прафсаюзаў Мікалай Зімін і скарбніца гэтага прафсаюзу Сьняжана Грынцэвіч праходзяць сьведкамі па крымінальнай справе, якую завялі супраць кіраўнікоў аднаго з прафсаюзаў.

Пасьля допыту ў Менску 2 жніўня прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК адпусьцілі Зіміна і Грынцэвіч, і тыя вярнуліся дахаты ў Салігорск.

Пасьля допытаў адпушчаныя таксама старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту Натальля Пічужкіна.

Галоўны бухгальтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў менскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Таксама пасьля допыту адпушчаны старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

2 жніўня супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус на офісах БНП у Салігорску і РЭП у Менску. Былі канфіскаваныя кампутары. Таксама ператрусы прайшлі на кватэрах прафсаюзных актывістаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)