Скандалы
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

Мікалай Корбут здымае слухаўку, але размаўляць адмаўляецца

У сераду сайт «Беларускі партызан» распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што былы кіраўнік справамі прэзідэнта Мікалая Корбута знаходзіцца пад «хатнім арыштам».

У Следчым камітэце «НН» паведамілі, што гэтае ведамства не праводзіць у дачыненні Корбута ніякіх дзеянняў. Мы вырашылі патэлефанаваць самому былому «заўхозу» Лукашэнкі. Адбыўся наступны дыялог.

— Мікалай Мікалаевіч?

— Так.

— Добры дзень! З «Нашай Нівы» турбуюць. Учора з’явілася інфармацыя пра ваш арышт…»

— Адкуль вы?

— Газета «Наша Ніва».

— Прабачце, да пабачэння.

Пры хатніх арыштах часам дазваляюць, а часам не дазваляюць размаўляць па тэлефоне. Напрыклад, Ірыне Халіп і Уладзіміру Някляеву не давалі карыстацца мабільнікамі і інтэрнэтам. А вось міліцыянт Дзінас Лінкус даваў «НН» інтэрв'ю пад хатнім арыштам.

Варта таксама заўважыць, што ў чацвер на адмысловай нарадзе Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў працу Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)