Общество

Мігранты — ахвяры ці халяўшчыкі?

Меркаваньне на Радыё Свабода Рамана Урбановіча, дактаранта сацыяльнай і культурнай антрапалёгіі Унівэрсытэту Хельсынкі.

У мігранцкім крызісе на межах Беларусі мэта аднаго з бакоў — дасягнуць каляпсу працэдураў аказаньня дапамогі ўцекачам.

Для памежных службаў Літвы і Польшчы важна захоўваць непарушнасьць законных працэдураў.

Міжнародныя канвэнцыі дазваляюць нелегальнае перасячэньне мяжы з мэтай складаньня просьбы аб прытулку. Пакуль чалавек не перасек мяжу, памежнік мае права перашкодзіць яму гэта зрабіць любым спосабам.

Але калі ён ужо перасек мяжу, міжнародныя канвэнцыі дазваляюць яму скласьці просьбу аб прытулку.

Справаздача Amnesty International расказвае пра тое, як польскія памежнікі незаконна выціскалі з Польшчы афганскіх мігрантаў.

Рашэньне мігрантаў пайсьці на такі крок — рацыянальнае ў межах іх суб’ектыўнай лёгікі.

Заявы курдаў, што яны або трапяць у ЭЗ або памруць у лесе ў Беларусі, не здаюцца мне цынічным падманам.

Я сустракаў меркаваньні ў беларускім ФБ, што намер мігрантаў — нахрапам атрымаць тое, чаго яны не зарабілі, абдурыць сыстэму. Нехта зь іх можа і меў такую матывацыю. Але сытуацыя, у якую яны трапілі цяпер — наўрад ці яны менавіта аб ёй марылі.

Ёсьць больш шырокая праблема: усё больш людзей спрабуюць пакінуць глябальны Поўдзень у накірунку глябальнай Поўначы. Нешта не ў парадку ў сьвеце.

Ці можна ўявіць, што палова сьвету хлусіць наконт таго, што яна жыве ў невыносных умовах?

Кожны закон можа трактавацца як справядлівы ці несправядлівы рознымі групамі людзей паводле розных прычынаў. Калі мы бярэм фармальную літару закону, то беларускія пратэстоўцы летась яго парушалі. Але ўсім зразумела, чаму так адбывалася, быў шырокі кансэнсус значнай часткі грамадзтва, што гэты закон несправядлівы.

Я мяркую, што міжнародныя правілы перасячэньня межаў успрымаюцца прынамсі часткай мігрантаў, як несправядлівыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(20)