Общество

Міграцыйнае агенцтва Швецыі перагледзіць справы аб наданні прытулку беларусам

Раней Міграцыйнае агенцтва Швецыі ўжо крытыкавалі за выкарыстанне састарэлай інфармацыі аб Беларусі, якая не адлюстроўвае сапраўднае становішча з правамі чалавека ў нашай краіне, нагадвае PeofBelarus.

Фота: Fredrik Sandberg/TT

— Мы ўсведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказана ў наш адрас, — заявіла Анна Ліндблад, намесніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнага савета.

Як нагадвае Вясна, днём раней з’явілася інфармацыя, што Швецыя адмовіла ў прытулку беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах. Яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь, дзе мужчына быў адразу затрыманы.

Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Зьміцер Васэрман паведаміў Радыё Свабода, што рашэнне міграцыйнага агенцтва Швецыі пра перагляд спраў беларусаў было прынятае на пачатку тыдня (да таго, як стала вядома пра апошні выпадак дэпартацыі беларусаў са Швецыі) і не звязанае з ім.

— Мы, Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, аднавілі дыялог з міграцыйным агенцтвам пасьля таго, як у ліпені аператару Сяргея Ціханоўскага Канстанціну Сярогіну зноў адмовілі ў наданні прытулку, гэтым разам у міграцыйным судзе.

Гэты выпадак падкрэсліў, што, нягледзячы на абнаўленне міграцыйным агенцтвам сёлета ў лютым інфармацыі аб Беларусі (цяпер яна больш дакладна адлюстроўвае рэальнасць масавага тэрору ў краіне), агенцтва працягвае падтрымліваць свае папярэднія рашэнні ў судзе.

У сувязі з гэтым Народная амбасада зноў звярнулася да міграцыйнага агенцтва, каб звярнуць увагу на неадпаведнасць паміж абноўленай інфармацыяй па краіне і дзеяннямі агенцтва ў судах, заявіў Зміцер Васэрман.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(8)