Міа Харысан

Зорка R&B Міа Харысан у дзяцінстве займалася балетам і чачоткай, а таксама брала ўрокі флейты. Свае прыхільнасці дачка афраамерыканца і італьянкі раптоўна перамяніла ў 15 год — думаецца, не без дапамогі бацькі — прафесійнага R&B музыканта. Так, ужо ў 18-гадовым узросце спявачка зіхацела на музычным Алімпе адразу з трыма хітамі.

Але сапраўдная слава абрынулася на Міа пасля запісу рымейку “Lady Marmalade”. Гэтая сумесная праца з Пінк, Крысцінай Агілерай і Ліл Кім прынесла выканаўцам Grammy і ўзнагароду за лепшае відэа MTV Awards. У перапынках паміж запісамі сваіх альбомаў Мія паспела прыняць удзел у мюзікле “Чыкага” і зняцца ў фільме Havana Nights у ролі вакалісткі лацінаамерыканскай групы 50-х гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)