Месцазнаходжанне Міхалевіча невядомае
Як стала вядома НН, былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча перавезлі з СІЗА, што размешчана на вуліцы Валадарскага, у іншае месца.
Месцазнаходжанне сям’і і адвакатам пакуль невядомае.
Нагадаем, што раней А.Міхалевіч быў пераведзены з следчага ізалятара КДБ («амерыканкі») у СІЗА на Валадарскага. Ён разам з шэрагам іншых кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскіх дзеячаў быў арыштаваны раніцай 20 снежня і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Читайте еще
Избранное