Меркаваньне: Уражаньне ад фільма Пуцілы — Лукашэнка скраў усю краіну
На каго зробіць уражаньне стужка «Лукашэнка. Залатое дно»? Ці будзе яе эфэкт такім жа, якім быў эфэкт ад стужкі расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна»? Гэтыя пытаньні на Свабодзе абмеркавалі палітычны аналітык Тацяна Чуліцкая і бізнэсовец і грамадзкі дзеяч Іван Шыла.
Тацяна Чуліцкая: «Людзі будуць успрымаць, што ўсё гэта належыць Лукашэнку»
- Для людзей, якія сочаць за біяграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, у гэтай стужцы было няшмат новага.
- Галоўнае ў гэтым фільме — ня тое, што ў ім сказана, а як ён будзе ўспрыняты беларускім грамадзтвам і як на яго будзе рэагаваць улада.
- Мяне зьдзівіла, што ў стужцы была частка пра інфраструктурныя праекты ЭЗ, як крыніцу ўзбагачэньня ўлады, але не было пра такую ж функцыю крэдытаў Расеі.
- Зьвесткі пра лазьні, гадзіньнікі, дзяўчат — гэта можна сказаць пра многіх аўтакратаў у сьвеце. Лукашэнка ў гэтым неарыгінальны.
- Людзі будуць успрымаць, што ўсё гэта належыць Лукашэнку, нягледзячы на тое, што частка гэтых дабротаў, гэтай маёмасьці — гэта дзяржаўная, а не Лукашэнкава ўласнасьць.
- Вельмі слушныя былі параўнаньні з кіраўнікамі эўрапейскіх краінаў, якія жывуць даволі аскетычна.
- У беларускім грамадзтве сацыяльная няроўнасьць адносна невысокая. І пры гэтым у беларусаў вельмі абвостранае пачуцьцё сацыяльнай справядлівасьці.
- Думаю, што рэакцыяй уладаў на стужку будзе моцная злосьць і са злосьці яны могуць яшчэ ўзмацніць рэпрэсіі.
- Калі прыхільнікі Лукашэнкі не адрэагавалі на той гвалт, які быў і працягвае адбывацца ў Беларусі, калі яны не паверылі ў яго, то на іх наўрад ці зробіць уражаньне фільм Пуцілы.
Іван Шыла: «Лукашэнку цяпер будзе больш складана распавядаць, што ў яго нічога няма»
- У Расеі стужка Навальнага зьявілася ў сытуацыі, калі асабліва не было гучных падзеяў. А Беларусь ужо шмат месяцаў перажывае вялікія падзеі.
- Стужка Сьцяпана — пра тое, у чым мы жывём даўно, што ўсе так ці інакш усьведамляюць.
- Мінулая стужка Пуцілы сабрала 3.5 мільёны праглядаў.
- Цяперашняя стужка — гэта моцны ўдар па рэпутацыі ўлады, яе онлайн глядзелі 100 тысячаў чалавек, гэта абсалютны рэкорд для Беларусі.
- Нават па гэтым паказьніку рэакцыя большая, чым на стужку Навальнага.
- Мяркую, што гэтая стужка набярэ да 10 мільёнаў праглядаў.
- Я глядзеў, што падчас прагляду прапагандыст Азаронак напісаў 6 пастоў, што фільм нічога ня значыць і ён увесь — фэйк.
- У адрозьненьні ад фільма Навальнага, у Пуцілы ў фільме не прагучала закліку выходзіць на вуліцы. Але ёсьць дата 25 сакавіка.
- Уражаньне ад стужкі — Лукашэнка скраў усё краіну.
- У беларускай сытуацыі зьнікаюць нюансы.
- І ў Расеі фільм Навальнага быў успрыняты неадназначна, некаторыя палічылі, што кіраўнік дзяржавы мусіць мець такія статусныя рэчы
- Мяркую, што і ў часткі беларусаў будзе падобная рэакцыя на стужку Сьцяпана
- За апошнія месяцы тэма дзяржаўнага гвалту была раскрытая вельмі падрабязна і вычарпальна, а тэма карупцыі — ня надта. Сьцяпан выпраўляе гэты недахоп.
- Лукашэнку цяпер будзе больш складана распавядаць, што ў яго нічога няма.
- Сьцяпан зрабіў добры відэапрадукт. Важна ня толькі што, але і як сказаць.
- BY_POL агучваў сэнсацыйную інфармацыю. Але Сьцяпан здолеў сабраць і аформіць інфармацыю.
- У фільме Навальнага было шмат мэмаў, якія пайшлі ў народ, кшталту «пакою гразі».
- У фільме Пуцілы такі мэм — словы Лукашэнкі, якія ён паўтарае, што яму гэта «падаравалі».
- Ну і назва стужкі — таксама мэм.
- Афіцыйныя прапагандысты ня будуць надта пераймацца. Яны не працуюць на пашырэньне сваіх прыхільнікаў, яны працуюць са сваімі 25%.
- А гэтыя 25% фільм проста ня будуць глядзець. Яны напачатку ўбачаць Пуцілу і выключаць фільм.
- На БТ скажуць проста, што гэта падробка.
- Для прыхільнікаў Лукашэнкі голас Сьцяпана Пуцілы — 22-гадовага хлопца з Варшавы, які заклікаў беларусаў на барыкады — гэта дакладна ня той голас, якому яны павераць.
Читайте еще
Избранное