Мэрам Наваполацка стаў КДБшнік

Новым старшынёй Наваполацкага гарвыканкама прызначаны 40-гадовы Дзмітрый Дзямідаў.

Уся кар'ера чыноўніка звязаная з Полацкам і Наваполацкам. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996) па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вытворчасцю» Дзямідаў пайшоў на працу ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у Камітэт дзяржаўнага кантролю, а ў 2003-м перайшоў у віцебскае ўпраўленне КДБ.

У 2010-м работніка спецслужбаў прызначылі дырэктарам Наваполацкага ЖРЭА, а летась ён стаў першым намеснікам Наваполацкага гарвыканкама.

Нагадаем, папярэдніца Дзямідава Наталля Качанава была пераведзеная на пасаду віцэ-прэм'ера па сацыяльных пытаннях.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)