Менская «пячора Алі-Бабы» (фота)

Дзед менскіх музеяў – Музей землязнаўства – быў адчынены яшчэ ў 1934 годзе. Таму экспанатаў у ім паспела сабрацца добрая дваццатка тысяч, і паглядзець ёсць на што: ад костак жывелін старадаўніх часоў да неверагодна прыгожых самацветаў. Гэткая пячора Алі-Бабы для лакальнага прымянення.

Ахоўнік каменнага багацця – Валянціна Лявонцьеўна Смалякова, загадчык музея. Значную частку каменнай калекцыі музея менавіта гэта пазітыўная жанчына прыцягнула на сваіх плячах. Па ўспамінах супрацоўнікаў музея, што сустракалі яе з вандровак, гэта выглядала так: “Наперадзе кораб, ззаду кораб, а пасярэдзіне нешта варушыцца”.

Валянціна Лявонцьеўна, напрыклад, была на Кольскім паўвостраве, знайшла там прорву цікавых экспанатаў і, як чалавек дамавіты, не магла кінуць ні каменьчыка – цягнула ўсё. Але не ўсе камяні тут прыехалі на жаночых плячах: 440-кілаграмовы горны крышталь везлі машынай.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)