Политика

Менгарвыканкам канчаткова забараніў сьвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры Менску

Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды, паведамляе Радыё Свабода.

Копію адказу Менгарвыканкаму атрымаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Як сказаў Свабодзе Кастусёў, Менгарвыканкам прапанаваў сьвяткаваць Дзень Волі на пляцоўках, дазволеных для масавых акцый. Арт Сядзіба і Партыя БНФ не пагадзіліся. Яны прапанавалі паехаць на сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадню, дзе дазволілі сьвяточны мітынг і канцэрт 23 сакавіка.

На момант публікацыі, усе масавыя акцыі да Дня Волі ў Менску не дазволілі, усе 4 пададзеныя заяўкі ўлады ня ўхвалілі.

КХП БНФ не падавала заяўку на вулічную акцыі, бо плянавалі далучыцца да «агульнага сьвяткаваньня», сказаў Свабодзе адказны сакратар арганізацыі Алесь Чахольскі.

У Менску 23 сакавіка адбудзецца ўрачысты прыём у гонар гістарычнай падзеі і канцэрт народнага ансамблю «Тутэйшая шляхта». Мерапрыемства закрытае, запрашэньні на яго дасылалі ад імя ганаровага старшыні Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

Менгарвыканкам не дазволіў праводзіць у Менску масавыя акцыі да Дня Волі. Агулам ня ўхвалілі ўсе 4 пададзеныя заяўкі: дзьве ад Арт Сядзібы і Партыі БНФ, і дзьве ад руху «За Свабоду» і БСДП «Грамада». Праводзіць акцыі ўлады прапанавалі ў вызначаных Менгарвыканкамам месцы.

На сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Арт Сядзіба абвясьціла краўдфандынг. Арганізатары хочуць сабраць каля 88 500 рублёў, на момант публікацыі сабралі 18% неабходнай сумы праз Talaka.by і Facebook.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(20)