Общество
Юрый Лазарэвіч, “Заўтра твоёй краіны”

“Мемарыяльныя знакі стануць хаця б фармальнай абаронай ад “чорных капальнікаў”

Чаму ў Беларусі працягваюць рабаваць мёртвых салдат, а ў Еўропе няма праблемы “чорных капальнікаў”? Што можа і павінна рабіць дзяржава дзеля ўсталявання “міра над магіламі”? Ініцыятыву Міністэрства юстыцыі па ўсталяванні ва ўсіх месцах вайсковых пахаванняў мемарыяльных знакаў каментуе старшыня Дабрачыннага грамадскага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

— Калі спатрэбіцца, я гатовы працаваць разам з дзяржаўнымі органамі, — гаворыць Антон Астаповіч, падкрэсліваючы, што цалкам ухваляе ініцыятыву Мінюста. — Але не магу не звярнуць увагу на тую акалічнасць, што дзяржаўныя органы ўзнялі гэтае пытанне менавіта пасля таго, як грамадскія арганізацыі — таварыства па ахове помнікаў і рускае культурнае таварыства “Отечество” — забілі ў званы і ўзнялі праблему рабавання, вандалізму на вайсковых могілках у прэсе.

— Наколькі рэальна сёння знайсці ўсе вайсковыя пахаванні на тэрыторыі Беларусі? Сайт “Заўтра тваёй краіны” праводзіў шырокае даследаванне праблемы захавання і марадзёрства магіл салдат Першай сусветнай вайны. Высветлілася, што амаль палова пахаванняў толькі той вайны занядбаная...

— Не магу не пагадзіцца, што ў нас вельмі вялікі правал па Першай сусветнай вайне, па савецка-польскай вайне. Трэба даследаваць тэму “Баі верасня 1939 года”, бо практычна ні адна магіла ні чырвонаармейцаў, ні польскіх жаўнераў не ўшанаваная. Якраз гэты прабел можна аднавіць, таму што, акрамя дакументаў, якія дапамогуць дакладна выявіць месца правядзення баёў, яшчэ жывуць калі не сведкі той вайны, то дзеці сведак, якім бацькі неаднаразова распавядалі і паказвалі, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, дзе чырвонаармейцы.

— А ў вашага Таварыства напрацоўкі ёсць?

— У большай ступені па савецка-польскай вайне 1920 года і па захаваннях польскіх салдат, бо гэтыя клады былі мемарыялізаваныя яшчэ ў 1930-х гадах, а зараз падтрымліваюцца ў належным стані, дзякуючы намаганням каталіцкіх парафіяў у Беларусі. Хаця, трэба адзначыць, што ў 1995 годзе паміж Рэспублікай Польшай і Беларуссю было падпісана міжнароднае пагадненне аб доглядзе за воінскімі пахаваннямі. Аднак беларускі бок гэтае пагадненне не выконвае.

Што тычыцца пахаванняў Першай сусветнай войны, то нямецкія пахаванні даглядаюцца Народным саюзам Германіі, а рускія — праваслаўнымі прыходамі. Але, на жаль, амаль палова салдацкіх могілак той вайны закінутыя і нават не выяўленыя. Я думаю, што калі на дзяржаўным узроўні з’явіцца жаданне выправіць сітуацыю, вялікай праблемы не будзе, бо шмат матэрыялу сабраў Народны саюз Германіі, ёсць добрыя напрацоўкі ў журналіста Уладзіміра Багданава.

Трэба адзначыць, што, як гэта ні дзіўна, няма парадку і ў доглядзе пахаванняў савецкіх салдат Другой сусветнай вайны. Здавалася б, прадстаўнікі ўлады кажуць столькі прыгожых і чулых слоў аб ветэранах, аб загінуўшых на той вайне, памяць пра якіх павінна жыць… А на самой справе мы да гэтай пары не ўшанавалі і не пахавалі па-людску ўсіх салдат — інэрцыя савецкага мыслення, калі памяць аб загінутых зводзілася да стварэння манументальных мемарыялаў, а не да выяўлення імені кожнага загінутага, працягваецца і зараз. А тым часам кожны год у Беларусі пошукавікі знаходзяць сотні безыменных магіл савецкіх салдат, ідэнтыфікаваць якіх цяжка, бо салдацкія медал’ёны струхнелі. Дарэчы, у той жа Германіі нацысты падчас другой сусветнай вайны ўсіх загінутых хавалі ў асобнай магіле і ў труне, а ў нас: целы кідалі ў варонку і прысыпалі зямлёю…

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)