Мэй Андэрсен

Вядомая дацкая мадэль Ліке Мэй Андэрсен у дзяцінстве марыла стаць спявачкай і нават брала ўрокі вакала ў прафесійных педагогаў. Але другой Мансэрат Кабалье з яе не атрымалася: у 13 год на вуліцы дзяўчынку выпадкова заўважыў вядомы фатограф і папрасіў у бацькоў дазволу сфатаграфаваць іх дачку. З таго дня і пачалася мадэльная кар’ера Мэй Андэрсен. У 17 год яе ўжо ў жарт называлі “ветэранам подыума”.

Нягледзячы на сваё паўночнае паходжанне, 24-гадовая датчанка мае досыць гарачы тэмперамент. Літаральна месяц таму Мэй Андэрсен трапіла ў паліцэйскі ўчастак за бойку ў самалёце. Яе арыштавалі пасля нападу на сцюардэсу — тады мадэль была ў нецвярозым стане. Ужо на зямлі некалькі паліцэйскіх не маглі супакоіць раз’юшаную дзяўчыну. Зараз у Мэй Андэрсен — выпрабавальны тэрмін: калі зорка подыума так і не навучыцца кантраляваць сябе, то бліжэйшыя тры гады яна можа правесці за кратамі. А не хацелася б.