Мэган Фокс

Зорка “Трансформераў” актрыса і мадэль Мэган Фокс недарэмна ўзначальвае рэйтынгі “самых сэксуальных”. Прыгажуня з ірландска-французска-амерыканскімі каранямі не толькі радуе сваіх аматараў шматлікімі фотасесіямі ў эратычных часопісах, але і з задавальненнем распавядае пра свае сэксуальныя захапленні. Нядаўна яна прызналася журналістам, што ў юнацтве была закаханая ў рускую стрыптызёршу па імені Нікіта. Пры гэтым актрыса сцвярджае, што мае традыцыйную арыентацыю. У пацвярджэнне гэтаму яна дэманструе татуіроўку ў нізе жывата з імем яе сябра – “Брайан”. Паводле Мэган, з ім у яе “заўсёды бывае бурны сэкс”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)