Общество
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

МАЗ наехаў на аўтамабіль ДАІ

У Баранавічах МАЗ-аўтакран наехаў на аўтамабіль ДАІ. Інспектар спыніў МАЗ, каб праверыць у кіроўцы наяўнасць пуцявога ліста.

Пры праверцы высветлілася, што мужчына не прайшоў медыцынскае абследаванне і яму было прапанавана вярнуцца ў гараж. Аб’язджаючы машыну ДАІ кіроўца МАЗа наехаў на яе заднімі коламі.

Пазней высветлілася, што кіроўца быў нецвярозы. Яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)