Скандалы

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі проста на працы

Ён працаваў на рэстаўрацыі ў Жылічах.

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце гродзенскай міліцыі, паведамляе «Наша Ніва». У момант затрымання мастак працаваў на рэстаўрацыі аб’екта ў Жылічах.

Нагадаем, што 26 сакавіка пракуратура Гродна завяла на Пушкіна крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Разам з ім па справе праходзіць Павел Мажэйка, дырэктар гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця».

На момант завядзення справы Алесь Пушкін знаходзіўся ва Украіне, але ўсё адно вярнуўся на радзіму. На днях стала вядома, што яго звольнілі з працы.

Пушкін: «Надакучыла на Дзень Волі трапляць у турму»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(27)