Лица
Сяргей Гваздзёў, «Новы час»

Мастак з Вільні, якога саслалі ў Сібір

У гэтым годзе спаўняецца 235 гадоў з дня народзінаў Яна Кшыштафа Дамеля (1780–1840).

Ян Дамель. Аўтапартрэт

Ён нарадзіўся ў Курляндыі, у Мітаве пад Рыгай. Бацька яго быў купцом і жыў у маёнтку Беркен, а потым пераехаў на Жмудзь, на Жагоры, што ў Ковеньскай губерні. У мястэчку была гімназія і амаль поўны набор культавых устаноў: касцёл, праваслаўная царква, лютэранская кірха і сінагога. Вучыўся ў Мітаве, хутчэй за ўсё, у мясцовай гімназіі. А потым была Вільня…

«Вільня — месца не дужа вялікае, але прыгожае і шматлюднае, і жывейшае, чымсьці багата якія гарады Расіі», — адзначаў пісьменнік ХІХ стагоддзя. Натуральна, што Дамель, трапіўшы ў гэты горад, не мог ні захапіцца ім.

У тагачаснай Вільні, як і ў сталіцах большасці еўрапейскіх краін, квітнеў класіцызм. Спалучэнне і квітненне антычнай спадчыннасці, у якой чулася рэха тагачасных «балючых» праблемаў Краю, не дарэшты ўтаймаванага паразай «касцюшкаўшчыны», рамантычныя спадзяванні на імператара Напалеона — усё было невыпадковым.

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)