Марыя Шарапава

“Крыклівай папялушкай” празвалі тэнісістку Марыю Шарапаву за яе бездакорную знешнасць і надзвычайную эмацыянальнасць падчас гульні — за свой гучны і вельмі сексуальны ўздых на корце спартсменка неаднаразова атрымлівала заўвагі ад суддзяў. Затое і аматараў паглядзець на гульню расійскай тэнісісткі з беларускімі каранямі (бацькі Марыі з Гомеля) ад гэтага толькі больш.

Марыя ж падаграе іх інтарэс яшчэ і смелымі фотаздымкамі ў глянцавых часопісах. Праўда, станавіцца прафесійнай мадэллю яна не жадае. “Дэманстраваць свае прывабнасці на вокладках часопісаў — не маё. Я збіраюся гуляць у тэніс і дабівацца перамог на корце, — сцвярджае спартсменка. І ёй гэта сапраўды ўдаецца. Зараз Марыя Шарапава паспяхова выступае на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе і пры любым раскладзе ўжо гарантавала сабе тытул першай ракеткі свету.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)