Марыя Менунас

У дзяцінстве Марыя Менунас часцяком спазнялася ў школу, бо хацела даглядзець выпуск ранішніх навінаў. Праз пэўны час яна ўжо сама пазірала з таго боку экранаў, чытаючы апошнія паведамленні. За сваю журналісцкую дзейнасць Марыя Менунас пабывала ў самых гарачых кропках планеты, брала інтэрв'ю ў Джорджа Буша, а таксама зняла ўласны фільм. Амерыканская прыгажуня грэчаскага паходжання паспрабавала сябе і ў якасці актрысы — на яе рахунку ўжо сем карцін.

Да вялікай радасці сваіх прыхільнікаў, Марыя не вядзе пурытанскі лад жыцця. Яна актыўна здымаецца для мужчынскіх часопісаў — нездарма FHM назваў яе ў дзесятцы самых сексуальных жанчын свету, — і круціць зорныя раманы. Апошнім часам яе часта заўважалі ў кампаніі галівудскай зоркі — акцёра Він Дызеля.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)