Марыш адчыніць маленькі свечачны заводзік?

Але не ведаеш, з чаго пачаць? Чытай парады маладых людзей, якія не пабаяліся асаблівасцяў мясцовага капіталізму. Бізнесовец – гэта гучыць горда, а галоўнае – цалкам рэальна.

Кірыл Будоўскі, уладальнік і дырэктар кавярні «Зерно»

– Перад тым як пачынаць справу, трэба абавязкова распрацаваць дакладны канцэпт таго, што вы збіраецеся рабіць. Разабрацца, што гэта будзе за кавярня, у чым яе сэнс, што яна дасць людзям. Калі самім складана – звяртайцеся да дасведчанага чалавека.

Добра, калі кавярня размяшчаецца не ў жылым доме, інакш трэба старацца пасля змены ціха і акуратна ўсё зачыніць. Таксама памятайце: калі вы задумалі залу без афіцыянтаў, трэба будзе вельмі хутка ўсіх абслугоўваць. Прыйдзецца пабудаваць сістэму, пры якой усе могуць дапамагаць адно аднаму.

Давядзецца ўсе справы рабіць па чарзе: хтосьці будзе прымаць замовы, хтосьці варыць каву, хтосьці накладваць пірагі.

Кавярня – гэта месца, куды прыходзяць паразмаўляць, выпіць чаго-небудзь, пад’есці, таму не захапляйцеся асабліва правядзеннем канцэртаў і семінараў. Для такіх падзеяў патрэбная вялікая прастора, яны могуць і антырэкламу зрабіць, бо прыйдзе шмат людзей, і ўсе проста фізічна не змесцяцца. Тое ж і з закрытымі імпрэзамі: лепш іх не праводзіць, бо наведнікі заўсёды павінны мець магчымасць выпіць кубачак гарбаты або кавы і пад’есці.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)