Марціна Клейн

Яшчэ ў школе ў Буэнас-Айрэсе Марціна Клейн пачала асвойваць прафесію мадэлі. Скончыўшы гістарычны факультэт універсітэта, яна нарэшце вызначылася з далейшым лёсам канчаткова. За свае 28 год Марціна паспела адрэкламаваць практычна ўсё — ад аўтамабіляў Renault і Mercedes Benz да Coca Cola і джынсаў Levi's.

Засвяціўшыся на мадэльных падмостках Нью-Йорка, Мілана і Парыжа, аргентынская прыгажуня раптам узяла адпачынак ад мадэльнага бізнесу і адправілася на курсы сучаснага танца, мастацтва і драмы. Зараз яна вядзе ўласную перадачу на мясцовым каталонскім тэлебачанні і, канешне, час ад часу пазіруе перад фотакамерамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)