Маналогi беларускiх геяў і лесбiянак
Беларускія геі і лесбіянкі распавядаюць пра каханне, побыт, пошук сябе, жыццё ў гамафобным асяроддзі і чысткі ў гей-клубах.
Юля: Лесбіянкам у Беларусі прасцей, чым геям. Дзяўчаты ёсць дзяўчаты – хадзіць за ручку, закрывацца ў адной прымерачнай у краме жаночай бялізны, здымаць кватэру на дваіх – гэта нармальна. Таму асаблівых нязручнасцяў мы не адчуваем. Так, часам пальцам паказваюць, але гэта не засмучае – можам ручкай у адказ памахаць. Я не саромеюся сваёй арыентацыі ды не лічу патрэбным яе хаваць. Хаця негатыў паўсюдна, мы ігнаруем яго – усё адно нічога не дакажаш, лепш сысці ад канфлікту. Цяпер я звольнілася, але на маёй працы пра тое, што я лесбіянка, ведалі амаль усе. Мяне ўсё задавальняе, падтрымліваюць мае сябры, сям’я, а на астатніх мне неяк пляваць.
Жэня: А мяне не задавальняе. Прылюдна я магу пацалаваць каханую толькі пасля доўгай разлукі і тое не на ўсю катушку – мяне будуць напружваць негатыўныя позіркі. Так, мае бацькі прынялі, што я лесбіянка, і падтрымліваюць мяне. Я не афішую сваёй арыентацыі, але калі пытаюць, адказваю: так, у мяне ёсць дзяўчына. Але гэтага мала. Я хачу быць нармальным чалавекам, каб на мяне проста не звярталі ўвагі. І я не адчуваю сябе адзінокай у сваёй гомасексуальнасці – ты нават не падазраеш, як нас шмат!
«Я хачу быць нармальным чалавекам, каб на мяне проста не звярталі ўвагі»
Юля: Мы шмат чулі пра чысткі, якія цяпер адбываюцца ў нашых гей-клубах. Гэта жудасна, бо ўшчамляюцца правы гомасексуалістаў. Але што зробіш – наша краіна не хутка дойдзе ў развіцці да ўзроўню еўрапейскіх дзяржаваў. Вось таму мы хочам з’ехаць у Германію. У нас просты гей-прайд нават не правядзеш – збяруцца чалавек сто, пройдуцца са сцягамі па горадзе, атрымаюць па гарбе, пасядзяць «на сутках» – і ўсё.
Жэня: Мы не вельмі любім хадзіць па клубах. У нас свая кампанія, і калі жадаем свята – збіраемся разам. Так, былі неяк на вечарынах у «6А», Casta Diva, «Графіці» (там перыядычна ладзяцца L-паці толькі для дзяўчат). Мне не вельмі падабаюцца такія месцы, бо я там бачу, як наша гомасексуальная моладзь співаецца і дэградуе. Магчыма, гэта іх рэакцыя на ўшчымленне правоў, ці яны так пачуваюцца больш раскованымі, але, напрыклад, геі п’юць вельмі шмат.
Юля: Цяпер мы шукаем чарговую кватэру, бо прызвычаіліся жыць разам. Неяк здымалі «тэматычную»: у адным пакоі жылі мы, у другім – іншая пара дзяўчат-лесбіянак. Усё было цудоўна. Вось мы – самая звычайная пара. Часам рамантыкі хочацца, тады ладзім вячэры пры свячах, ванны з водарамі. Галоўнае, што мы разумеем адна адну і ў адрозненне ад хлопцаў сапраўды ведаем, што трэба дзяўчыне. Да сябровак адна адну не раўнуем, але ў лесбі-кампаніях, на жаль, не рэдкія сваркі на гэтай глебе: дзяўчаты раўнуюць, пераходзяць адна да адной. Вядома, бывае, што сварымся, асабліва калі гармоны скачуць, але ж мы разумеем, што гэта – сезоннае, проста трэба перацярпець. Я і да рэгістрацыі аднаполых шлюбаў станоўча стаўлюся.
Жэня: Мне асабіста неяк усё адно, бо я лічу, што не ў штампе рэч. Аднак такая магчымасць павінна існаваць для ўсіх, хто жадае пабрацца шлюбам. Тое ж і з дзецьмі. Наогул, гэта зусім па-рознаму – сустракацца з мужчынам і сустракацца з жанчынай. У дзяўчыне зачароўвае прыгажосць, жаночая энергетыка –трэба такой нарадзіцца, каб гэта зразумець. З мужчынамі зусім інакш. У 15 гадоў я сустракалася з хлопцам, нават кахала яго, але нічога не атрымалася. Гэта была спроба перарабіць сябе, бо на той момант мне падавалася няправільным тое, што я думаю пра сваіх аднакласніц.
Юля: У мяне таксама былі адносіны з хлопцам, бо ішоў пошук сябе. Вопыт не быў станоўчым. Наогул, я толькі ў 20 перастала супраціўляцца і канчаткова вырашыла для сябе, хто я ёсць. Мяне дзяўчаты заўсёды захаплялі, а мужчыны – не. Гляджу на дзяўчыну, асабліва каханую, і мне хочацца ўсё для яе зрабіць.
«Свае бачныя адразу па позірках, прычосках, манерах – унутраны гей-радар спрацоўвае»
Жэня: Свае бачныя адразу па позірках, прычосках, манерах – унутраны гей-радар спрацоўвае. Хаця часам думаеш на дзяўчыну, якая мужна выглядае, што яна лесбіянка, а потым аказваецца, што яна з хлопцам прыйшла. Часам у дзяўчыны выгляд зусім звычайны, а пасля аказваецца, што яна толькі «па дзяўчатах». Стрыжкі, «Ночные снайперы» – гэта шмат на каго распаўсюджваецца, але мы з Юляй гэтага гурта не любім, хоць ты нас гэтымі снайперамі прыстрэль. І так, бландзінкі нам падабаюцца.
Працяг чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное