«Мама, мне страшна, давай вернемся»
Стоўбцы маюць багатую гісторыю. Аднак найбольшую вядомасць горад атрымаў у 1920–1930-я гады, калі стаў варотамі з буржуазнага свету ў савецкую імперыю. У Стоўбцах, нарадзіўся і знакаміты «Верш пра савецкі пашпарт».
У выніку польска-бальшавіцкай вайны Стоўбцы засталіся за палякамі. У 1920–1930-я гады горад, а хутчэй чыгуначная станцыя, стала вядомая ўсяму свету. Праз яе ездзілі палітыкі, дыпламаты, літаратары, інтэлігенцыя, шпіёны і звычайныя людзі. Стоўбцы сталі транзітным пунктам на шляху ў СССР. Праз гэтую чыгуначную станцыі ішоў знакаміты цягнік Парыж — Масква. Менавіта тут цягнік спыняўся, і пачынаўся польскі пашпартны кантроль.
Пасля гэтага цягнік рухаўся да апошняй польскай станцыі Коласава, і там пасажыры пешшу пераходзілі мяжу. На савецкай станцыі Негарэлае яны сядалі ў савецкі цягнік. Усё з-за розніцы ў шырыні каляіны.
Вось як апісвала свае ўражанні ад прыезду ў СССР адна з пасажырак цягніка: «Польшча ўжо скончылася, Савецкі Саюз яшчэ не пачаўся. Пасля пяці дзён дарогі мы пад’ехалі да мяжы. Цягнік спыніўся ў Негарэлым. Памятаю, я пераступіла парог вакзала і ўсклікнула — у зале поўна людзей. Усе апранутыя ў лахманы, усе ляжаць на падлозе. На плошчы, ля вакзала, людзей яшчэ больш. Нейкае дзіця падняла на мяне вочы: «Хлеба». Я задрыжала. Мне трынаццаць гадоў, я прыехала з Парыжа, і вось першае, што я бачу ў краіне, дзе мне прыйдзецца жыць. Мама ў роспачы: «Не плач. Тут іншае жыццё». «Мама, мне страшна, давай вернемся». — «Ужо немагчыма. Мы перасеклі мяжу».
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное