Мама Ціханоўскага: «Я сказала, што гэта мае грошы, але не ведала, колькі там!»

Пасля вобшукаў на лецішчы блогера Сяргея Ціханоўскага міліцыя апублікавала відэа. На ім відаць сур’ёзны стос даляраў, які ляжыць на стале.

Пры гэтым міліцыянты размаўляюць з нейкай жанчынай, меркавана — мамай блогера Соф’яй Яфрэмаўнай.

Міліцыя пытаецца: «Вашыя грошы?» Жанчына адказвае: «Мае». І тлумачыць: «Зараблялі. І я зарабляла, і сын зарабляў».

Наша Ніва звязалася з мамай Ціханоўскага. Соф’я Яфрэмаўна пацвердзіла — на відэа яна.

— Разумееце, я была ў шокавым стане. Я не ела, не піла, не спала… А гэта ўсё адбывалася позна ноччу, праверкі ішлі цэлы дзень. Плюс у мяне хворае сэрца і я сябе вельмі кепска адчувала, — кажа 69-гадовая жанчына. — А калі яны пачалі пытацца, ці мае грошы, я адказала, што мае, па адной прычыне — я не ўяўляла, якія там грошы! Мне спачатку паказалі трохі, а пасля дасталі невядома колькі! Я была проста ў шокавым стане, разумееце?

На відэа ўсё ж відаць, што на стале ляжыць вялікая сума.

— Але ж я не ўяўляла колькі там! У тым стане я не разумела нічога. Тую суму, якую яны назвалі — 900 тысяч даляраў — я бачыла, можа, толькі па тэлевізары, — запэўнівае Соф’я Яфрэмаўна.

Разговорчики в сети: «Записка на ломаном русском «На избиение милиционера» к деньгам прилагалась?»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(23)