Маладзён зламаў нос міліцыянеру, прыраўнаваўшы сваю сяброўку
Селета 13 студзеня ў інтэрнаце па вуліцы Суміцкага п’яны маладзен зайшоў да сваей сяброўкі, якая тут працуе і ў гэты час знаходзілася на працоўным месцы, ды пасварыўся з ей.
Аляксандр стаў раўнаваць сяброўку да работнікаў міліцыі, якія знаходзіліся ў дзяжурным пакоі. Яна спрабавала адправіць яго дадому, але дарэмна.
Калі міліцыянеры пайшлі, ен пачаў грукаць ей у дзверы і вырваў дзвярную ручку. Тая выклікала міліцыю. Толькі тады маладзен спужаўся яе пагрозаў, імкнуўся збегчы з месца зладзейства.
Калі выйшаў, заўважыў, што міліцыянеры стаяць на ганку. Вырашыўшы, што яго зараз затрымаюць, Аляксандр накінуўся на аднаго з іх і пераламаў яму нос.
У судзе малады чалавек цалкам прызнаў сваю віну, паказаў, як наносіў удары. Але памятае ен толькі пра адзін удар, хаця дапускае, што мог нанесці і некалькі.
Суд кваліфікаваў дзеянні Аляксандра як супраціўленне работніку міліцыі пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку з прымяненнем гвалту.
Цяпер ен павінен выплаціць 300 тысяч рублеў за маральную і матэрыяльную шкоду.
Па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Аляксандру прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное