Политика

“Малады фронт” зарэгістравалі ў Чэхіі

Маладзёвая арганізацыя “Малады Фронт”, якой беларускія ўлады пяць разоў адмаўлялі ў рэгістрацыі, атрымала легальны статус у Чэхіі. У сувязi з гэтым маладафронтаўцы выказалі ўдзячнасьць і надзею на далейшае супрацоўніцтва актывістам чэскага грамадзкага аб’яднаньня “Свабодная Беларусь”.

Як паведамляе прэс-служба незарэгістраванай ў Беларусі арганізацыі, не выключана, што ў бліжэйшым часе моладзевы нацыянальны рух будзе зарэгістраваны ва Ўкраіне i Польшчы. Паводле дакумантаў, якія былі пададзеныя на рэгістрацыю ў Чэхіі, “Малады Фронт” мае права мець філіі, а таксама дзейнічаць ва ўсіх краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі й Украіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)