Политика

«Малады фронт» заклікае называць Беларусь правільна

У гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі Незалежнасці Беларусі ўдзельнікі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» абвясцілі пачатак кампаніі «За праўдзівы назоў!». «Выкарыстанне назвы «Белоруссия» як мінімум выяўляе неадукаванасць і непрафесияналізм людзей, якія ёй карыстаюцца», — упэўненыя яны.

Удзельнікі ўжо даслалі ў дыпламатычныя місыі замежных краін у Беларусі і рэдакцыі трох газэт: «Комсомольская правда в Белоруссии», «Аргументы і факты в Белоруссии», «СБ: Советская Белоруссия – Беларусь сегодня» звароты наступнага зместу:

«З моманту прыняцця Вярхоўным Саветам БССР «Дэкларацыі аб Незалежнасці Беларусі» прайшло 19 гадоў.

Аднак дагэтуль некаторыя СМІ і дзяржаўныя інстытуты Беларусі і іншых дзяржаў няправільна ўжываюць назву нашай краіны.

Цытуем вытрымку з Закону Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1991 г: Вярхоўны Савет БССР пастанаўляе:

1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку цяпер называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарачэнні і састаўных назвах «Беларусь».

2. Усталяваць, што гэтыя назвы трынслітэрыруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці з беларускім гучаннем.

Выкарыстаньне назвы «Белоруссия» як мінімум выяўляе неадукаванасць і непрафесыяналізм людзей, якія ёй карыстаюцца. Таму просім перакваліфікаваць ужываемыя вамі назвы паводле беларускага і міжнароднага заканадаўства».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)