"Малады фронт" падаў у суд на Ўпраўленьне юстыцыі

Управа “Маладога фронту” падала позву ў суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць “Малады фронт”. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для прэсы незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Тым самым маладафронтаўцы працягваюць заставацца на стадыі рэгістрацыі і могуць на законных падставах выступаць ад імя руху.

У прэсавым рэлізе таксама гаворыцца, што “чакаецца, судовае паседжаньне, на якім чыноўнікам прыйдзецца растлумачыць суду, чаму правядзеньне масавых акцыяў згодна з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах, на іх погляд, зьяўляецца парушэньнем у статуце, адбудзецца ў верасьні”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)