Маладажоны загінулі ў страшнай аварыі пад Лагойскам
Яны везлі вясельныя падарункі і ехалі на размеркаванне.
Цяжкае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 20.00 у сераду 20 лістапада на трасе М-3 непадалёк ад горналыжнага комплексу «Лагойск».
Кіроўцу легкавіка не ўдалося выканаць бяспечны абгон на вузкім участку дарогі, таму адбылося лабавое сутыкненне с фурай.
Загінулі два чалавекі.
На месте здарэння працавалі экстранныя службы, супрацоўнікі Следчага камітэта.
У чацвер сталі вядомымі падрабязнасці.
Кіроўца пайшоў на абгон, але не разлічыў, і машына ўрэзалася ў сустрэчную фуру. І тут жа яшчэ адзін грузавік ударыў у тое, што заставалася ад легкавіка.
Ганна і Максім пабраліся шлюбам у суботу, 16 лістапада. Яны былі прыхаджанамі пратэстанцкіх цэркваў: ён — «Ласкі Божай» у Ваўкавыску, яна — «Выратаванне» ў Баранавічах.
У Баранавіцкай грамадзе і прайшло вяселле.
Маладыя кіраваліся ў Шумілінскі раён, куды іх адправілі на размеркаванне. Везлі з сабой вясельныя падарункі...
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное