Политика
Анастасія Зелянкова, Юлія Аляксандрава

Маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі

Суд прызнаў актвістаў “Маладога фронту” (Чэхія) Зміцера Дашкевіча і Мікалая Дземідзенка вінаватымі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і прысудзіў ім штраф у памеры 40 і 35 базавых велічыняў адпаведна.

Актывістаў апазіцыі затрымалі 12 лютага пасля акцыі ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

На судзе маладафронтаўцы вінаватымі сябе не прызналі і заявілі, што не збіраюцца ўдзельнічаць у “гэтым цырку”.

У выніку суд прыгаварыў Дзміцера Дашкевіча да штрафу ў 40 базавых велічыняў. Мікалай Дземідзенка павінен сплаціць 35 базавых велічыняў.

— На вялікі жаль, у краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, — пракаментаваў “Салідарнасці” рашэнне суда палітык Вячаслаў Сіўчык. — Толькі прыезд дэлегацыі ПАСЭ не дазволіў вынесці больш жорсткі прысуд. Сёння мы чарговы раз убачылі, людзі, якія маюць уладу, не нясуць ніякіх адказнасці за свае дзеянні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)