Общество

Маладафронтаўцы заклiкаюць на «плошчу Каліноўскага»

9 верасня на святочную акцыю «Праспэкт нацыянальнага сцягу».

«19 верасня 1991 года парламент Беларусі зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», беларуская мова сталася адзінай дзяржаўнай, а краіна ад таго дня называецца — Рэспубліка Беларусь.

У 25-ю гадавіну гэтай вялікай даты запрашаем патрыётаў на святочную акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга». Разам уздымем уздоўж праспекта нацыянальныя сцягі, засведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сцяг жыве і хутка зноў станецца дзяржаўным сцягам Беларусі!», — заявілі маладафронтаўцы.

А 19 гадзіне актывісты выйдуць на Кастрычніцкую плошчу Мінска, дзе ўздымуць бел-чырвона-белыя сцягі.