Общество
Іна Студзінская, Радыё Свабода

Макс Шчур — ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця

12 кастрычніка ў Менску абвешчаны сёлетні ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця — бадай, галоўнай сучаснай літаратурнай прэміі Беларусі. Ім стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт».

Макс Шчур, архіўнае фота

2-е месца — Альгерд Бахарэвіч, аўтар кнігі «Белая муха, забойца мужчын»;

3-е месца — Андрэй Адамовіч, аўтар кнігі «Таўсьціла і лешч».

Ляўрэат прэміі Макс Шчур не прысутнічаў на цырымоніі, як і Альгерд Бахарэвіч, які ўзяў другое месца.

Прысутны на цырымоніі Андрэй Адамовіч сказаў, што першы раз удзельнічаў у прэміі. Ён адзначыў, што «прэмія здорвава ўплывае на тое, каб хутчэй выдаць кнігу».

Прэмію за Макса Шчура атрымаў выдавец ягонай кнігі Андрэй Янушкевіч

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмія была названая ў гонар польскага (родам зь Менску) публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай і Беларусьсю.

Прэмія Гедройця — найбольш значная літаратурная прэмія Беларусі, якая паволі, але прыкметна падштурхоўвае літаратурны працэс у краіне.

Папярэднія пераможцы

Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),

Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013),

Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014),

Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)