Макей заклікаў супакоіцца наконт «развароту Беларусі на Захад»

Міністар падкрэсьліў, што Беларусь хоча мець добрыя, партнэрскія адносіны з усімі краінамі, якія «адчыняюць дзьверы перад намі» для гандлёва-эканамічнага, палітычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, пiша Радыё Свабода.

— Няхай супакояцца усе тыя, хто адчувае пэўную рэўнасьць ці падазронасьць ад таго, што ў нас вызначылася некаторае паляпшэньне стасункаў з Захадам. Гэта нармальна.

Захад зьяўляецца для нас другім па значнасьці гандлёва-эканамічным партнэрам, і гэта абсалютна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь мець нармальныя адносіны з Эўразьвязам ды іншымі заходнімі краінамі. Ад гэтага, можна сказаць, залежыць і лёс нашай краіны,  — сказаў міністар замежных спраў Уладзімер Макей у інтэрвію для праграмы «Контуры» тэлеканалу АНТ.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.9 (оценок:16)