Политика
Змiцер Панкавец, Наша Ніва

Макей пракаментаваў заяву МУС аб ЛГБТ-супольнасці: «Думаць аб наступствах»

Міністра замежных справаў Беларусі падчас форуму «Мінскі дыялог» спыталі пра нядаўнюю заяву МУС аб сцягу ЛГБТ-супольнасці над пасольствам Вялікабрытаніі.

— Звяртайцеся ў МУС Беларусі, хай яны каментуюць, — коратка сказаў Уладзімір Макей.

Потым ён усё ж вырашыў крыху развіць сваю думку:

— Маё меркаванне ў тым, што любы дзяржаўны, ці палітычны дзеяч, любая структура, робячы заявы, павінна думаць аб наступствах ва ўсіх кірунках.

Гэта можна разглядаць як невялікі ўкол МУС, што не падумаў, якая будзе рэакцыя.

Праўда, потым Макей яшчэ крыху інакш вырашыў выруліць сітуацыю:

— Я лічу, што мы, узаемадзейнічаючы з еўрапейскім структурамі ў галіне правоў чалавека, павінны ўлічваць спецыфіку і менталітэт таго ці іншага народа. Ёсць шэраг рэчаў, якія непрымальныя для нашага менталітэту. Гэта тычыцца і Беларусі, і шэрагу іншых краін. Важна не навязваць тыя ці іншыя рэчы.

Уладзімір Макей адзначыў, што пытанне меншасцяў вельмі далікатнае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)