Макей чытае верш Някляева, прысвечаны Караткевічу
Апошнім часам стала ледзь не агульным месцам сцверджанне: беларусы не хочуць ведаць роднай мовы, не цікавяцца беларускай культурай, літаратурай, паэзіяй.
Гэта няпраўда. Не цікавяцца тыя, хто не адчувае сябе беларусам, ці хто пастанавіў сабе, што ён і без роднай мовы, без сваёй культуры беларус. Маўляў, "все равно, на каком языке разговаривать".
Дык вось шасцігадовы Ягор Макей лічыць, што гэта не так.
– Калі ты беларус, – кажа ён, – дык і размаўляй па-беларуску. Бо інакш як я дазнаюся, што ты беларус?..
І падобна, што гэта якраз той выпадак, калі вуснамі дзіцяці прамаўляе ісціна.
Такім чынам слухаем: мінчук Ягор Макей чытае верш Уладзіміра Някляева, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу.
Читайте еще
Избранное