Общество
Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

Майкі з надпісам «милицыя» заменяць

Кур’ёзная памылка на майках мінскага спецназу будзе выпраўлена, кажуць у мінскай міліцыі.

На акцыі «маўклівага супраціву» ў Мінску ў кадры фотакамераў трапілі майкі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест «міліцыя» ці «милиция» на іх быў змешчаны надпіс «милицыя».

Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.

– Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае Еўрарадыё прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з «ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА» — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу «милицыя» — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?

Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)